Створаны “Клюб журналістаў “Польшча-Беларусь”

Радыё Свабода У Беластоку ў мінулыя выхадныя створаны супольны клюб польскіх і беларускіх журналістаў. Гэта была ініцыятыва Цэнтру грамадзянскай адукацыі “Польшча-Беларусь”.
У першым спатканьні клюбу ўдзельнічалі супрацоўнікі беластоцкіх рэдакцыяў, журналісты з Горадні, з райцэнтраў вобласьці ды зь Менску. Гаворка ішла пра тое, як асьвятляюцца беларускія падзеі ў польскіх мэдыях, а таксама пра ўмовы працы і праблемы тых, хто працуе ў Беларусі ў незалежных выданьнях і піша для інтэрнэт-сайтаў.