А.Мілінкевіч -- сусьветным лідэрам: "Выратуйце жыцьцё А.Казуліна!"

Алег Грузьдзіловіч, Менск. Аляксандр Мілінкевіч зьвярнуўся з адкрытымі лістамі да Уладзіміра Пуціна, Джорджа Буша, Ангелы Меркель і Жака Шырака адносна галадоўкі Аляксандра Казуліна
Лідэр аб’яднаных дэмакратычных сілаў Беларусі Аляксандр Мілінкевіч праінфармаваў кіраўнікоў Расеі, ЗША, Нямеччыны і Францыі пра тое, што Аляксандр Казулін, які галадае ужо 48-ы дзень, абяцае спыніць галадоўку тады, калі хаця б адна краіна вялікай васьмёркі заявіць пра намер паставіць пытаньне пра сытуацыю з правамі чалавека ў Беларусі на разгляд Рады бясьпекі ААН. “Заклікаю вас зрабіць ўсё магчымае, каб выратаваць жыцьцё Аляксандра Казуліна і вызваліць палітзьняволеных у Беларусі”, -- зьвярнуўся Аляксандр Мілінкевіч да Уладзіміра Пуціна, Джорджа Буша, Ангелы Меркель і Жака Шырака.