Гарадзенскім католікам абяцалі дазвол на будаўніцтва касьцёлу. Галадоўка спыненая

Радыё Свабода, Гародня Сёньня старшыня Гарадзенскага аблвыканкама Уладзімер Саўчанка накіраваў ліст на імя каталіцкага біскупа Аляксандра Кашкевіча “ Аб будаўніцтве культавага будынку ў Гародні”.
У лісьце сьцьвярджаецца, што аблвыканкам падтрымлівае прапанову гарадзенскага гарвыканкама і не пярэчыць будаўніцтву касьцёла ў горадзе Гродна па вуліцы Рэпіна, 2”.

Гарадзенскім гарвыканкамам дадзенае даручэньне адпаведным службам аб афармленьні матэрыялаў на зямельны ўчастак і дазволу на будаўніцтва.

Такім чынам улады пайшлі на саступкі гарадзенскім католікам, якія галадаюць з 1 сьнежня з патрабаваньнем даць дазвол на будаўніцтва касьцёлу. Але ксёндз Аляксандар Шэмет зазначыў “Свабодзе”, што галадоўка пратэсту спыняецца. Вернікі а другой гадзіне разыйшліся па хатах.