Магілёў: маладафронтаўцы раздавалі “локшыну ад БТ”

Радыё Свабода Моладзевыя актывісты ў цэнтры Магілёву цягам гадзіны раздавалі мінакам локшыну з прымацаваным надпісам “БТ: беражыце вашы вушы!”
Паводле ўдзельнікаў акцыі, мінакі жыва і весела рэагавалі на гэткія неспадзяванкі. Маладафронтаўцы кажуць, што мінакам не даводзілася лішні раз тлумачыць, што яны хочуць сказаць сваёй акцыяй.

Ніхто з удзельнікаў акцыі ня быў затрыманы.