Радыё Свабода Нечаканы паварот набыла гісторыя звальненьня з Гомельскага аўтапарку №1 кіроўцаў, якія зьяўляюцца сябрамі Беларускага незалежнага прафсаюзу працаўнікоў радыёэлектроннай прамысловасьці. Кіроўцы змусілі дырэкцыю плаціць кампэнсацыю за спыненьне кантракту.
Адміністрацыя аўтапарку хацела пазбавіцца ад непажаданых кіроўцаў звыклым шляхам – не працягваць ім са сьнежня працоўны кантракт. Аднак умовы звальненьня дыктавалі самі кіроўцы.
Гаворыць прафарганізатар першаснай суполкі прафсаюзу РЭП, кіроўца з амаль 20-гадовым стажам Андрэй Баранаў:
(Баранаў:) “Мы змусілі адміністрацыю аўтобуснага парку звальняць нас з працы не так, як яна хоча, не на яе умовах, а з выплатай трох сярэднямесячных заробкаў”.
Кіроўцы зьвярнуліся ў свой незалежны прафсаюз і рэгіянальную ўправу Дэпартамэнту дзяржаўнай інспэкцыі працы пра парушэньне дырэкцыяй аўтапарку ўмоваў кантракту. У прыватнасьці, рэжыму працы й адпачынку.
Незалежны прафсаюз працаўнікоў радыёэлектроннай прамысловасьці, а за ім і дзяржаўная інспэкцыі працы, праверыўшы аўтапарк, прызналі наяўнасьць парушэньня кантракту ў дачыненьні сяброў незалежнага прафсаюзу. З гэтай прычыны дырэкцыя аўтапарку і змушана была звальняць кіроўцаў паводле іх заяваў. А паколькі менавіта сама дырэкцыя не выконвала ўмовы кантракту, то яе абавязалі сплачваць тым, хто звальняўся, кампэнсацыю.
(Баранаў:) “На падставе заключэньняў нашага прафсаюзу й Дэпартамэнту інспэкцыі працы адміністрацыя аўтапарку вымушана была выплаціць мне й майму калегу Івану Маскаленку каля 3 мільёнаў рублёў кампэнсацыі кожнаму".