Менск: энэргаспажываньне ў 2007 годзе павінна скараціцца на 10 працэнтаў

Радыё Свабода Старшыня Менгарвыканкаму Міхаіл Паўлаў даручыў распрацаваць праграму скарачэньня ў 2007 годзе энэргаспажываньня на 10 працэнтаў, паведамляе БЕЛТА.
На апэратыўнай нарадзе Паўлаў патлумачыў такое рашэньне сытуацыяй на рынку энэрганосьбітаў. Паводле старшыні Менгарвыканкаму, скараціць спажываньне энэргіі ў такім памеры павінны ўсе суб’екты гаспадараньня незалежна ад формы ўласнасьці.