АГП выступае за адстаўку сяброў Цэнтравыбаркаму

Радыё Свабода, Менск АГП выступіла з ініцыятывай правесьці шэраг акцый, якія накіраваны супраць фальшаваньня выбараў.
АГП будзе дамагацца адстаўкі ўсяго складу Цэнтравыбаркаму, які адказваў за правядзеньне мінулых прэзыдэнцкіх выбараў. Старшыня АГП Анатоль Лябедзька заявіў: “Пасьля прызнаньняў Лукашэнкі ў фальшаваньні вынікаў прэзыдэнцкай кампаніі, у сяброў ЦВК няма ні маральнага права, ні прававых падстаў займацца арганізацыяй выбарчай кампаніі ў мясцовыя Саветы”. Спадар Лябедзька таксама мае намер зьвярнуцца да кожнага дэпутата Палаты прадстаўнікоў з прапановай пачаць працэдуру імпічмэнта Аляксандра Лукашэнкі. Пра гэта паведаміла прэс-служба АГП.