Польшча просіць экстрадыцыі беларускага шпіёна

Радыё Свабода, Менск Праваахоўныя органы Польшчы накіравалі просьбу ў Генпракуратуру Літвы аб выдачы грамадзяніна Беларусі Сергея Моніча, падазраванага ў шпіёнскай дзейнасьці.
Спадар Моніч падазраваны ў шпіёнскай дзейнасьці супраць Польшчы быў затрыманы 25 лістапада ў Вільні. Ён даў паказаньні і знаходзіцца ў віленскай турме-СІЗА Лукішкес. Паводле польскіх пракурораў, Моніч зьбіраў інфармацыю пра структуру польскіх спэцслужбаў, цікавіўся кантактамі супрацоўнікаў і сакрэтнымі дакумэнтамі. Яны не выключаюць, што беларускі шпіён мог дзейнічаць і супраць Літвы. КДБ назваў інфармацыю аб затрыманьні шпіёна “правакацыяй”.