У Белазёрску міліцыя затрымала аўтамабіль Аляксандра Мілінкевіча

Алесь Дашчынскі, Менск Міліцыянты затрымалі ў Белазёрску аўтамабіль, на якім перамяшчаўся Аляксандар Мілінкевіч.
Паводле тлумачэньняў міліцыянтаў, нібыта паступіў ананімны тэлефонны званок, што ў аўто перавозяцца наркотыкі і сьпіртовыя напоі. Цяпер Аляксандар Мілінкевіч знаходзіцца ў аддзеле міліцыі, а міліцыянты праводзяць дагляд аўтамабіля.