Іна Студзінская, Менск Учора Аляксандар Лукашэнка заявіў, што праз дзесяць гадоў у Беларусі будзе пабудаваная атамная электрастанцыя. Як да гэтага ставяцца менчукі, высьвятляла наша карэспандэнтка.
(Спадар: ) “Гэта наагул нейкая лухта, таму што ў нашай краіне ня могуць будаваць нармальна з-за вялікай колькасьці людзей, якія расьпіваюць алькоголь. А скончыцца гэта тым жа самым, што і Чарнобыль, толькі на ўсю краіну”.
(Юнак: ) “Нам не патрэбна атамная станцыя. А калі яна выбухне, як Чарнобыль? Тады кранты нам усім будуць”.
(Дзяўчына: ) “Адмоўна стаўлюся. Я катэгарычна супраць. Хопіць нам ужо Чарнобылю, ад якога мы пацярпелі і нічога добрага не атрымалі, ніякай дапамогі пацярпелым ад дзяржавы”.
(Хлопец: ) “Я сам стаўлюся да гэтага, як большасьць беларускага народу, адмоўна. Мне падаецца, што ў Беларусі больш пэрспэктыўна разьвіваць альтэрнатыўную энэргетыку, будаваць ветракі”.
(Спадар: ) “Я лічу, што мала адной. Патрэбна тры. Трэба цалкам не залежаць ад суседніх краінаў і гандляваць электраэнэргіяй. Калі французы пабудуюць – а яны ўмеюць гэта рабіць, у іх усё нармальна з рукамі – то гэтыя станцыі будуць надзейныя. Калі будуць будаваць нашы крывыя ручкі – наступствы, канечне, будуць ня вельмі добрыя”.
(Спадарыня: ) “Я не кампэтэнтная ў гэтым пытаньні”.
(Юнак: ) “Няхай будуюць. Будзе свая энэргія”.
(Спадар: ) “Выдатна. Я лічу, гэта вельмі танная энэргія. І станцыя павінна быць. Цывілізацыя павінна разьвівацца”.
(Дзяўчына: ) “А ў нас няма яшчэ атамных станцыяў? А Чарнобыль – гэта ня ў нас? Ва Ўкраіне? Ня ведаю. Нармальна стаўлюся”.
(Спадар: ) “Чарнобыль адыграў, безумоўна, адмоўную ролю. Гэта вельмі балючае пытаньне”.
(Спадар: ) “Аляксандар Рыгоравіч робіць стратэгічную памылку. Яму трэба было сказаць, што празь 10 гадоў у нас будзе атамная бомба, і мы б тады палохалі ўвесь сьвет!”
(Дзяўчына: ) “Ніколі не задумвалася на гэтым”.
(Юнак: ) “Дрэнна. Таму што нам хапіла Чарнобылю. Яшчэ адну трагедыю Беларусь ня вытрымае”.
(Спадарыня: ) “Няхай будуюць. Атамныя станцыі – гэта, канечне, вельмі дорага, але ад іх вельмі шмат карысьці. Танная энергія”.
(Спадар: ) “Такое ўжо было. Ужо заяўлялі калісьці пра Ігналінскую АЭС. Нічога не атрымалася. І зараз не атрымаецца”.
(Дзяўчына: ) “Я супраць атамных станцыяў. Чамусьці за мяжой ад гэтага ўжо адыходзяць, ветракі будуць, водныя. У нас і так экалёгія дрэнная. Нічога добрага з гэтага не атрымаецца”.
(Спадар: ) “Усё адно гэта патрэбна. Гэта новыя крыніцы энэргіі, карысная рэч. Галоўнае – зрабіць якасна, каб не было аварый”.
(Карэспандэнтка: ) “Як вы ставіцеся да будаўніцтва АЭС у Беларусі?”
(Спадар: ) “Адмоўна. У мяне дзіця малое. А станцыі звычайна выбухаюць, непаладкі там усялякія. Ня варта”.
(Дзяўчына: ) “Чарнобыль – гэта вельмі жудасная трагедыя, і я не хацела, каб зноў будавалася атамная станцыя”.