Удзельнікаў бандыцкай групоўкі Сяргея Марозава асудзілі на сьмерць

Алег Грузьдзіловіч, Менск 1 сьнежня ў Менскім сьледчым ізалятары абвешчаны прысуд 45 бандытам з гэтак званай групоўкі Марозава, якая цягам болей як 10 гадоў дзейнічала на Гомельшчыне. Усе 45 бандытаў прызнаныя вінаватымі. Лідэр групоўкі Сяргей Марозаў, а таксама Валер Гарбаты і Ігар Данчанка асуджаныя да сьмяротнага пакараньня, астатнія атрымалі розныя тэрміны зьняволеньня – ад 2 да 20 гадоў.
Некаторыя з абвінавачаных сваёй віны не прызналі, іншыя прызнавалі віну цалкам альбо часткова, паведамілі адвакаты асуджаных.

На рахунку “марозаўцаў” былі забойствы, выкраданьні людзей, гандаль зброяй ды іншыя цяжкія злачынствы.