Сяргей Астраўцоў, Горадня У капліцы на вул.Рэпіна пасьля ранішняга набажэнства пачалі галадаць айцец Аляксандар Шэмет і адзінаццаць верніц, двум самым старэйшым зь іх па 79 гадоў.
Яны патрабуюць, каб гарадзенскія ўлады выконвалі артыкул 31 Канстытуцыі Беларусі аб праве грамадзянаў удзельнічаць у адпраўленьні рэлігійных абрадаў. Дазволу на будаўніцтва касьцёлу вернікі дамагаюцца амаль 10 гадоў. Сваю заяву яны склалі на трох мовах, у беларускім варыянце акцыя называецца “пастом-галадоўкай”, у польскім і расейскім — проста галадоўкай.