Былы дэпутат Дылеўскі асуджаны на 5 гадоў

Радыё Свабода Былы дэпутат палаты прадстаўнікоў, былы генэральны дырэктар “Беларускага марскога вадаплаўства” Генадзь Дылеўскі асуджаны на 5 год зьняволеньня за падбухторваньне да дачы хабару ў памеры 75 тысяч даляраў ЗША
Пра гэта паведаміў сёньня на прэсавай канфэрэнцыі генэральны пракурор Пётар Міклашэвіч.

Паводле Міклашэвіча, “былы дэпутат прызнаны вінаватым у падбухторваньні прадстаўнікоў адной з камэрцыйных структур у перадачы хабару памерам у 75 тысяч даляраў службовым асобам выканаўчых органаў за ўзгадненьне пытаньня аб вылучэньні зямельнага ўчастку пад будаўніцтва станцыі тэхабслугоўваньня і шэрагу іншых аб`ектаў”.