Аляксандар Казулін галадае 41-шы дзень

Радыё Свабода Працягваецца галадоўка экс-кандыдата на прэзыдэнты Аляксандра Казуліна ў калёніі Віцьба-3. Сёньня пайшоў 41 першы дзень, галадоўка становіцца небясьпечнай для здароўя.
Дзяжурны калёніі пацьвердзіў, што Казулін трымае галадоўку і паведаміў, што стан яго здароўя “здавальняючы.

А. Казулін пратэстуе супраць улады Лукашэнкі й дамагаецца разгляду “беларускага пытаньня” ў Радзе бясьпекі ААН.