Джордж Буш: “Здушэньне свабоды ў Беларусі абражае сумленьне Эўропы і Амэрыкі”

rfe/rl “НАТО застаецца прыхільным ідэі, што Грузія і Ўкраіна далучацца да заходняга альянсу”, – заявіў прэзыдэнт ЗША Джордж Буш, выступаючы на саміце НАТО ў Рызе.
“Мы будзем працягваць падтрымліваць жаданьне Грузіі стаць членам НАТО, сяброўства ў НАТО таксама адкрытае перад украінскім народам, калі ён захоча гэтага”, – заявіў прэзыдэнт ЗША.

Буш таксама рэзка скрытыкаваў здушэньне свабоды ў Беларусі, якое, паводле яго, “абражае сумленьне Эўропы і сумленьне Амэрыкі”.