Цана на газ для Беларусі складзе 200 даляраў?

Радыё Свабода, Менск "Газпром" плянуе прадаваць газ Беларусі па 200 даляраў за тысячу кубамэтраў. Такі паказчык закладзены ў бюджэт "Газпрому" на 2007 год.
Раней кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка назваў падвышэньне цаны на расейскі газ для краіны “адназначна разрывам усіх адносінаў, у эканоміцы – дык гэта дакладна”.

Цана газу для краін СНД, за выключэньнем Украіны, павінна скласьці ў сярэднім 210 даляраў за тысячу кубамэтраў.