А.Манаеў: “Лукашэнка дэманструе Маскве, што ён мае ў Беларусі абсалютную падтрымку”

Радыё Свабода Прызнаньньне Аляксандра Лукашэнкі падчас прэс-канфэрэнцыі для ўкраінскіх журналістаў, што «апошнія выбары мы сфальшавалі», працягваюць камэнтаваць спэцыялісты.
Меркаваньне прафэсара сацыялёгіі Алега Манаева:

(Манаеў: ) “Заява Лукашэнкі пра фальсыфікацыю на апошніх выбарах не зьяўляецца сэнсацыяй. Ён упершыню сказаў пра гэта на сустрэчы з адным заходнім высокапастаўленым дыпляматам паўгоду таму – у чэрвені месяцы. Так што хутчэй пытаньне ня ў тым, калі ён гэта сказаў, а чаму менавіта зараз? У той калізіі, што склалася менавіта цяпер у адносінах Лукашэнкі з Крамлём, дэманстраваць проста, што ён працягвае кантраляваць сытуацыю недастаткова! Яму трэба дэманстраваць, што, паўтару, абсалютную падтрымку і што ён адзіны ўвогуле прадстаўнік і выразьнік гэтай краіны і яе народа”.