Горадня: акцыя пратэсту каталікоў (фота)

Сяргей Астраўцоў, Горадня Каля ста вернікаў прыйшлі да Гарадзенскага аблвыканкаму, каб перадаць уладам пэтыцыю. Яны патрабуюць дазволу будаваць новы касьцёл на вул.Рэпіна ў занёманскай частцы Горадні.
Ксёндз Аляксандар Шэмет вылучыў ультыматум: калі да 1 сьнежня каталікі не атрымаюць дазвол на будаўніцтва храму, яны абвесьцяць галадоўку пратэсту.

У часе сустрэчы з Аляксандрам Шэметам кіраўнік Гарадзенскага аблвыканкаму Ўладзімер Саўчанка паабяцаў, што бліжэйшым часам улады гораду дазволяць будаваць касьцёл.