15 сьнежня будуць разглядаць касацыйную скаргу ў справе Дашкевіча

Радыё Свабода На цяперашні момант Зьміцер Дашкевіч знаходзіцца ў сьледчым ізалятары ў Менску.
1 лістапада Дашкевіча пакаралі паўтарагадовым турэмным зьняволеньнем за ўдзел у дзейнасьці незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт”.

Міжнародныя праваабарончыя арганізацыі прызналі Зьмітра Дашкевіча вязьнем сумленьня.