Менскі абласны суд адхіліў скаргу жодзінскіх актывістаў

Радыё Свабода Cёньня Менскі абласны суд не задаволіў касацыйнай скаргі кіраўніка Жодзінскай суполкі Партыі БНФ Аляксея Лапіцкага й праваабаронцы Сьвятланы Лапіцкай.
Мясцовы гарвыканкам адмовіў ім у правядзеньні 23 верасьня мітынгу пад дэмакратычнымі лёзунгамі. Як паведамілі заяўнікі, менскі суд пакінуў бязь зьменаў рашэньне Жодзінскага суду — той пастанавіў быў, што апазыцыйная акцыя была забароненая абгрунтавана.