Аляксандар Мілінкевіч зьбірае подпісы

Радыё Свабода Лідэр аб’яднаных дэмакратычных сілаў Аляксандар Мілінкевіч у найбліжэйшыя тры дні будзе займацца зборам подпісаў за апазыцыйных кандыдатаў на Віцебшчыне.
Сёньня ён разам з чальцамі ініцыятыўных групаў дэмакратычных кандыдатаў на дэпутатаў у мясцовыя саветы наведае Дуброўна й Воршу, на заўтра заплянаваная паездка ў Навалукомаль, Полацк і Наваполацк. Пазаўтра Аляксандар Мілінкевіч наведае Віцебск.