У Менску прэзэнтуюць новую палітыку Эўразьвязу адносна Беларусі

Валер Каліноўскі, Менск Кіраўнік кіеўскага прадстаўніцтва Эўракамісіі Ён Боўг, які акрэдытаваны і ў Беларусі, прыбыў у Менск.
Як паведаміла прэсавая сакратарка кіеўскага прадстаўніцтва Эўракамісіі Вольга Карнейчук, мэта ягонага візыту ў Менску — прэзэнтаваць новую палітыку Эўразьвязу адносна Беларусі й абмеркаваць дачыненьні.

У менскім офісе праграмы Эўразьвязу ТАСІS паведамілі, што сёньня Ён Боўг сустракаўся з амбасадарамі краін Эўразьвязу ў Беларусі, а заўтра правядзе перамовы ў МЗС Беларусі й прэсавую канфэрэнцыю.