Радыё Свабода У Полацку прайшла літаратурная канфэрэнцыя, прысьвечаная сучаснаму стану, праблемам і пэрспэктывам разьвіцьця літаратуры. На канфэрэнцыі прысутнічала два дзясяткі празаікаў, паэтаў і крытыкаў зь Менску, Віцебску, Горадні, Берасьця, Полацку ды іншых гарадоў. Сярод гасьцей была літаратурны крытык з Украіны Багдана Маціяш.
Самыя гарачыя дыскусіі выклікалі спавешчаньні філёзафа Валянціна Акудовіча пра крызу ідэі выданьня літаратурнай пэрыёдыкі, а таксама літаратуразнаўцы Юрася Барысевіча пра інтэрнэт-літаратуру.
На канфэнцыі, апроч таго, ішла гаворка аб праблемах дзіцячай літаратуры, пра дзейнасьць незалежных выдавецтваў і ўшанаваньні памяці памерлых беларускіх пісьменьнікаў.
Арганізаваў канфэрэнцыю галоўны каардынатар Таварыства вольных літаратараў Алесь Аркуш.