Акцыі салідарнасьці праходзяць у Польшчы і Вялікай Брытаніі

Радыё Свабода Сёньня акцыі салідарнасьці зь сем''ямі зьніклых беларускіх палітыкаў і палівязьнямі адбудуцца ў Польшчы і Вялікай Брытаніі.
У Польшчы акцыі салідарнасьці заплянаваныя ў Варшаве, Кракаве, Познані, Уроцлаве, Гданьску, Лодзі і Любліне. У Беластоку каля будынку беларускага консульства адбудзецца акцыя пад лёзунгам “Памяняем Дзіму на Сашу”, арганізатары якой – беларускія студэнты – кажуць, што месца ў турме не Зьмітру Дашкевічу, а цяперашняму кіраўніку Беларусі.

У Лёндане – літургія за зьніклых і палітвязьняў, за іхныя сем’і.