Зьміцер Дашкевіч не сустрэўся сёньня са сваім бацькам

Любоў Лунёва, Менск Вячаслаў Дашкевіч ня змог сёньня сустрэцца са сваім сынам Зьмітром.
В.Дашкевічу патлумачылі ў сьледчым ізалятары, што сёньня ўсе месцы для спатканьня занятыя на ўвесь дзень і параілі прыйсьці заўтра, 17 лістапада.

Лідэр “Маладога фронту” Зьміцер Дашкевіч пакараны зьняволеньнем на паўтара году за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі.