Радыё Свабода Мікола Статкевіч — удзельнік праграмы “Ў што я веру”
Ты пачынаеш у цемры, ня ведаючы, куды iсьцi. Твой компас — уласная годнасьць. Хочацца вярнуцца назад, у штучны сьвет звыклых жыцьцёвых стэрэатыпаў i банальных памкненьняў. Так страшна заблукаць у гэтай цемры iснаваньня з разьбiтымi iдэаламi i марна патрачаным жыцьцём. Але калi ты хочаш прайсьцi сваiм Шляхам, калi, натыкаючыся на перашкоды, зьбiваючы каленi i абдзiраючы рукi, ты рухаесься наперад, то знойдзеш яго i пройдзеш iм. Галоўнае — не спыняйся, не павярнi назад, а тое, што абрала цябе для гэтага шляху, i твая годнасьць, падкажуць накiрунак.
Цалкам перадача прагучыць 17 лістапада
Ці верыце Вы ў нешта? Што дапамагае Вам жыць? Як і чаму Вы прыйшлі да сваіх перакананьняў? Вашы каштоўнасьці і прынцыпы могуць натхніць іншых, сёньня і ў будучыні, у Беларусі і за мяжой. Раскажыце, ў што верыце Вы!
Пішыце на адрас у Беларусі: П/С 111 Менск 220005, у Чэхіі: П/С 44 Vinohradska 1, Praha 110 00
E-Mail: svaboda@rferl.org
Тэлефон-аўтаадказьнік у Менску: 266 39 52
Мiкола Статкевiч – старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі “Народная Грамада”, кандыдат тэхнічных навук, падпалкоўнік запасу. Любіць лес і мора, лічыць беларускіх жанчын лепшымі за беларускіх мужчын. Ад 29 ліпеня 2005 году адбывае пакараньне за арганізацыю вулічных пратэстаў супраць фальшаваньняў вынікаў выбараў і рэфэрэндуму 2004 году. Цяпер на прымусовых працах у в. Блонь Пухавiцкага раёна Мiнскай вобласьцi.