Радыё Свабода Сёньня калегія крымінальных справаў Гомельскага абласнога суду засудзіла за хабарніцтва выкладчыкаў Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту транспарту.
Разбор справы ў судзе цягнуўся амаль пяць месяцаў. Урэшце судовая калегія прызнала вінаватымі ў атрыманьні хабару, завалоданьні чужой маёмасьцю праз падман і злоўжываньне даверам 13 супрацоўнікаў унівэрсытэту транспарту.
Максымальны тэрмін пакараньня — шэсьць з паловай гадоў турмы. Двух выкладчыкаў прызналі вінаватымі, але амніставалі як удзельнікаў ліквідацыі аварыі на Чарнобыльскай атамнай станцыі. Двух супрацоўнікаў унівэрсытэту суд апраўдаў цалкам.
(Апраўданы: ) “Мне інкрымінавалі — у адным месцы напісана 70 даляраў, іншым — 140. Уявіце: хабар за паступленьне ў ВНУ 70 даляраў, калі плата за навучаньне 700 даляраў. Усе ў судзе проста сьмяяліся з гэтага”.
Апраўданы выкладчык з катэдры інфармацыйных тэхналёгіяў паведаміў, што ён правёў у сьледчым ізалятары каля году, а апошнія месяцы знаходзіўся пад хатнім арыштам. Сёньняшні вырак абласной калегіі фігуранты крымінальнай справы пра хабарніцтва маюць права абскардзіць у Вярхоўным Судзе.
У папярэднія гады за хабарніцтва ў Гомелі асудзілі супрацоўнікаў і кіраўнікоў мэдычнага інстытуту і ўнівэрсытэту імя Францішка Скарыны.