А.Ярашук абраны ў кіраўніцтва Міжнароднай канфэдэрацыі прафсаюзаў

Радыё Свабода Старшыня Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандр Ярашук абраны ў Гэнэральную Раду, якая зьяўляецца кіруючым ворганам Міжнароднай Канфэдэрацыі прафсаюзаў (МКП).
Новы прафсаюзны зьвяз утвораны на аб’яднаўчым зьездзе Міжнароднай Канфэдэрацыі свабодных прафсаюзаў і Усясьветнай канфэдэрацыі працы. Сход праходзіў у Вене. На гэтым форуме абмяркоўвалася й становішча з правамі прафсаюзаў у Беларусі.