ЗША спадзяюцца на дэмакратычнасьць выбараў у Беларусі

Паводле “Інтэрфаксу” Пасол ЗША ў Беларусі Карэн Ст’юарт выказала надзею на тое, што мясцовыя выбары ў Беларусі будуць празрыстыя і справядлівыя.
К.Ст’юарт падкрэсьліла, што Злучаныя Штаты “па-ранейшаму дапамагаюць розным дзяржавам сьвету, у тым ліку Беларусі, у імкненьні да ўсталяваньня дэмакратыі і дэмакратычных ідэалаў”. Выступаючы сёньня ў Менску на сустрэчы з выпадку выбараў у ЗША, амэрыканская амбасадарка адзначыла, што спрыяньне дэмакратыі ў Беларусі будзе “адным зь яе асноўных абавязкаў” на працягу трох гадоў дыпляматычнай працы ў Менску.