У Жодзіне каля 10 дэмакратаў балятуюцца ў мясцовыя саветы

Міхал Стэльмак, Менская вобласьць У Жодзіне сёньня каля дзесятку актывістаў дэмакратычнага руху падалі заявы ў выбарчыя камісіі пра свой намер вылучацца ў кандыдаты ў дэпутаты мясцовых саветаў.
Пра гэта Радыё Свабода паведаміў лідэр тутэйшай суполкі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Аляксандар Валчанін. Сам спадар Валчанін вырашыў балятавацца адразу у тры саветы – Менскі абласны, Жодзінскі гарадзкі й Жодзінскі сельскі.