У 2007 годзе Беларусь не атрымае расейскай электраэнэргіі

Радыё Свабода Пра гэта заявіў амбасадар Расеі ў Менску Аляксандар Сурыкаў. У прапанаваным беларускім бокам пляне энэргетычнага балянсу на 2007 год меркаваўся экспарт з Расеі 3,3 мільярдаў кіляват-гадзін электраэнэргіі.
(Сурыкаў: ) “Відаць, закупіць электраэнэргію у наступным годзе не атрымаецца. З-за аб’ектыўных абставін эўрапейская частка Расеі апынулася перад пагрозай дэфіцыту электраэнэргіі. У наступным годзе магчыма абмежаваньне спажываньне электрычнасьці для некаторых тэрыторыяў Эўрапейскай Расеі”.