Зьміцер Дашкевіч стаў вязьнем сумленьня

Радыё Свабода Праваабарончая арганізацыя “Міжнародная Амністыя” прызнала Зьмітра Дашкевіча вязьнем сумленьня.
Сябры “Міжнароднай амністыі” з усіх краінаў сьвету будуць дасылаць яму лісты падтрымкі.

Суд Кастрычніцкага раёна Менску пакараў Зьмітра Дашкевіча 1,5 гадамі калёніі агульнага рэжыму. Яго зьвінавацілі ў дзейнасьці ад імя незарэгістраванай арганізацыі. Судовы працэс быў закрытым.

За апошні час вязьнямі сумленьня ў Беларусі прызнаныя: былы кандыдат на прэзыдэнта Аляксандр Казулін, чальцы незарэгістраванай арганізацыі “Партнэрства” Цімафей Дранчук і Мікола Астрэйка, лідэр сацыял-дэмакратаў Мікола Статкевіч, дэпутат Вярхоўнага Савету 13 скліканьня Андрэй Клімаў, Павал Севярынец і адзін з лідэраў незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Артур Фінькевіч.