Зьмітра Хведарука пакаралі трыма суткамі арышту

Лубоў Лунёва, Менск Судзьдзя Аляксей Бычко адмовіўся заслухаць сьведкаў з боку Зьмітра Хведарука, якога вінавацілі ў дробным хуліганстве.
Сябраў незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Зьмітра Хведарука і Глеба Сандраса затрымалі ўчора ўвечары на Кастрычніцкай плошчы. Разам зь 20 паплечнікамі яны ладзілі акцыю салідарнасьці. Яны трымалі сьвечкі і партрэты зьняволенага лідэра “Маладога фронту” Зьмітра Дашкевіча.