Горадня: 3 чалавекі пачынаюць галадаць на знак салідарнасьці з А.Казуліным

Сяргей Астраўцоў, Горадня Грамадзкі актывіст Раман Юргель паведаміў, што далучаецца да галадоўкі ў падтрымку былога кандыдата на прэзыдэнта Аляксандра Казуліна.
Раман Юргель дамовіўся са Сьвятланай Руткоўскій і Міколам Воранам галадаць па чарзе — па два-тры дні. Усе трое падчас прэзыдэнцкай кампаніі зьбіралі подпісы за Аляксандра Казуліна.