М.Гэкер: “Мы спадзяваліся на іншае рашэньне”

Валер Каліноўскі, Менск Амбасадар Нямеччыны ў Беларусі Марцін Гэкер заявіў “Свабодзе” пасьля абвяшчэньня прысуду Зьмітру Дашкевічу:
(Гэкер: ) “Мы, вядома, спадзяваліся на іншае рашэньне, больш станоўчае. Мы спадзяваліся, што шляхам вынясеньня такіх прысудаў Беларусь ня будзе далей самаізалявацца. Мы дакладзем нашаму ўраду аб тым, што тут адбылося”.