К.Ст’юарт: “Працэс над Дашкевічам быў палітычна матываваны”

Радыё Свабода Амбасадарка ЗША ў Беларусі Карэн Ст’юарт пасьля абвяшчэньня прысуду лідэру “Маладога фронту” Зьмітру Дашкевічу заявіла пра палітычна матываваны характар працэсу.
(Ст’юарт: ) “Мы лічым, што ўвесь працэс быў палітычна матываваны, скіраваны на тое, каб ня даць спадару Дашкевічу выказваць свае перакананьні мірна. ЗША, як і раней, будуць лічыць цалкам вінаватымі ў гэтым тых, хто парушае правы чалавека ў Беларусі.

Мы заклікаем беларускія ўлады вызваліць спадара Дашкевіча й тых грамадзянаў, якія знаходзяцца ў турме з палітычных матываў, уключна з Аляксандрам Казуліным і актывістамі арганізацыі “Партнэрства”.