Выйшаў на волю дарадца Мілінкевіча Андрэй Кусяльчук

Сяргей Астраўцоў, Горадня Сёньня ў Горадні выпусьцілі са спэцпрымальніка Андрэя Кусельчука. Яго затрымалі ў мінулую нядзелю і даставілі ў Кастрычніцкі райаддзел міліцыі, дзе пасадзілі ў спэцпрымальнік.
У панядзелак судзьдзя Андрэй Кавальчук у Кастрычніцкім раённым судзе пакараў Кусельчука арыштам на трое сутак, абвінаваціўшы ў нецэнзурнай лаянцы.