“Джэм-Банк” страціў ліцэнзіі на банкаўскую дзейнасьць

Радыё Свабода З 1 лістапада Нацбанк Беларусі адклікаў ў ААТ “Джэм-банк” ліцэнзіі у адносінах да большасьці банкаўскіх апэрацыяў.
Рашэньне ўваленае ў сувязі з нездавальняючым фінансавым станам банку.

З 25 ліпеня 2005 года ў банку дзейнічае часовая адміністрацыя Нацбанку. З 2005 году кіраўніцтва “Джэм-банку” арыштаванае.