У Ляхавіцкім райне пахавалі братоў, якія загінулі ў Расеі

Радыё Свабода Сёньня ў вёсцы Сьвяціцы Ляхавіцкага раёну пахавалі братоў Буйкевічаў, якія былі на заробках у Цюменскай вобласьці Расеі і загінулі ў часе пажару.
Самаму малодшаму з братоў Буйкевічаў, Івану, было 24 гады. Сярэдні брат – Мікалай Буйкевіч – сем разоў езьдзіў на заробкі ў Расею і казаў, што гэтая паездка будзе апошняй, бо сёлета ў ліпені ён ажаніўся. У старэйшага з братоў – 31-гадовага Сяргея Буйкевіча – засталася жонка і двое непаўналетніх дзяцей.

Вяскоўцы кажуць, што браты былі вельмі працавітымі людзьмі і вымушаныя былі выправіцца ў Расею, бо ў родным калгасе сярэдні заробак складаў каля 100 тысяч беларускіх рублёў.