Паводле агенцтва “Інтэрфакс” Пра гэта паведаміў журналістам генэральны пракурор Беларусі Пётар Міклашэвіч.
Усяго ў гэтай справе фігуруе 60 чалавек, зь іх 27 арыштаваныя, 7 – знаходзяцца ў вышуку. У ліку падазраваных і намесьнік начальніка мытні. Крымінальныя справы заведзеныя за хабар і злоўжываньне службовым становішчам. Сьледзтва па іх завяршаецца.