Моладзь прыйшла да суду падтрымаць Зьмітра Дашкевіча

Радыё Свабода, Менск Некалькі дзясяткаў актывістаў “Маладога фронту” прыйшлі да суду Кастрычніцкага раёну Менску, дзе адбываецца працэс над іх лідэрам Зьмітром Дашкевічам. Сёньня ў працэсе апытваюць сьведкаў.
На стаянцы прыватнага транспарту стаіць машына з кіраўніцтвам міліцыі Маскоўскага раёну Менску. У двары Дому правасудзьдзя – аўтобус з байцамі спэцназу. Міліцыянты не чапаюць моладзі, якая прыйшла выказаць салідарнасьць са сваім сябрам.