Мітынг у Курапатах скончыўся ўсталяваньнем крыжоў

Радыё Свабода КХП-БНФ заклікала байкаватаваць выбары ў мясцовыя саветы. Прадстаўнікі незарэгістраванай арганізацыі "Малады фронт" прапанавалі прыйсьці заўтра да будынку суду Кастрычніцкага раёну Менску і падтрымаць Зьмітра Дашкевіча. Зянон Пазьняк у сваім лісьце заклікаў "паклясьціся перад продкамі на вернасьць Айчыне".
Мітынг пачаўся ля Крыжа пакутнікам Беларусі. Некалькі сотняў прысутных прасьпявалі гімн "Магутны Божа".

Удзельнікі акцыі падняліся на ўзгорак, які ў народзе называюць Беларускай галгофай. Перад прысутнымі выступілі кіраўнікі Кансэрватыўна-хрысьціянскай парты БНФ Сяргей Папкоў, Юрась Беленькі і Алесь Чахольскі.

Валеры Буйвал заклікаў да байкоту выбараў у мясцовыя саветы і да супраціву магчымаму рэфэрэндуму ў пытаньні канстытуцыйнага акту саюзнай дзяржавы.

У зачытаным лісьце Зянона Пазьняка гаворыцца, што "Дзяды – гэта сьвята вечнасьці". З.Пазьняк заклікаў на Дзяды паклясьціся перад продкамі на вернасьць Айчыне.

Прадстаўнікі незарэгістраванай арганізацыі "Малады фронт" заклікалі падтрымаць лідэра "МФ" Зьмітра Дашкевіча. У панядзелак суд Кастрычніцкага раёну Менску пачне разгляд крымінальнай справы супраць З.Дашкевіча.

Мітынг скончыўся малітвай сьвятара незарэгістраванай Беларускай праваслаўнай аўтакефальнай царквы Леаніда Акаловіча.

Удзельнікі акцыі ўсталявалі 12 крыжоў.