Затрымана 7 удзельнікаў шэсьця

Радыё Свабода На выхадзе са станцыі мэтро “Парк Чалюскінцаў” міліцыянты затрымалі 7 чалавек.
У дадзены момант гэтыя людзі знаходзяцца ў пакоі міліцыі станцыі мэтро.

Міліцыянты не тлумачаць прычыну затрыманьняў.

Пра гэта Радыё Свабода Паведаміў сябра КХП-БНФ Мікола Крыжаноўскі.