Беларусь перайшла на зімовы час

Паводле БелаПАН А 3-й гадзіне стрэлкі гадзіньнікаў на ўсёй тэрыторыі Беларусі пераведзеныя на гадзіну назад.
Упершыню такі парадак адліку часу быў уведзены ў Вялікай Брытаніі на пачатку 20 ст. Вынаходнікам яго лічаць амэрыканскага навукоўца Бэнджаміна Франкліна.

Цяпер пераход на летні і зімовы час практыкуецца больш чым у 70 краінах. Спэцыялісты запэўніваюць, што пераход на летні час дазваляе рацыянальна выкарыстоўваць сьветлы час сутак і эканоміць энэрганосьбіты.