Журналістаў адпусьцілі, пікетоўца будуць судзіць

Радыё Свабода Сябра сацыял-дэмакратычнай партыі Грамада жыхар Барысава Алесь Абрамовіч будуць судзіць за арганізацыю несанкцыянаванага пікету.
Сёньня зранку ля будынку Адміністрацыі прэзыдэнта Алесь Абрамовіч разгарнуў плякат: “Свабоду Казуліну і іншым палітзьняволенным”.



Праз некалькі хвілінаў супрацоўнікі Службы аховы прэзыдэнта затрымалі А.Абрамовіча, а таксама журналістаў – карэспандэнтку Свабоды Галіну Абакунчык і карэспандэнтку тыднёвіка “Беларусы і рынак” Ксенію Алімаву

Пазьней журналістаў адпусьцілі.