Бабруйск: падпісаная дамова пра супрацоўніцтва на мясцовых выбарах

Радыё Свабода Бабруйскі перадвыбарчы блёк “Рух за свабоду” падпісаў дамову пра супрацоўніцтва на мясцовых выбарах з Магілёўскай ініцыятывай грамадзка-палітычных сілаў. Бакі дамовіліся каардынаваць дзеяньні й дапамогаць адно аднаму падчас выбарчай кампаніі.
Лідэр блёку “Рух за свабоду” дэпутат Бабруйскага гарсавету Алесь Чыгір зазначыў, што пад узаемнай дапамогай разумее найперш салідарнасьць з грамадзкімі актывістамі, якіх перасьледуе ўлада.

Перадвыбарчы блёк “Рух за свабоду” створаны ў Бабруйску два тыдні таму. У яго ўвайшлі суполкі Партыі БНФ, Партыі адзінства і прагрэсу, а таксама незарэгістраваныя грамадзкія суполкі, сярод якіх і “Малады фронт”.