Ашмянскі раён: 33 чалавекі атруціліся гарэлкай, 1 чалавек памёр

Міхал Карневіч, Горадня У Ашмянскі раённы шпіталь (Гарадзенская вобласьць) патрапіла 33 чалавека ўзростам ад 27 да 68 гадоў. 29-ці зь іх паставілі дыягназ — таксычны гепатыт.
Усе пацярпелыя заявілі, што набылі ў невядомых самагонку. Гандляроў атрутным алкаголем пакуль не знайшлі.