Распачаты сайт, прысьвечаны Зьмітру Завадзкаму

Радыё Свабода, Прага У Інтэрнэце зьявіўся вэб-сайт, прысьвечаны журналісту Зьмітру Завадзкаму, які зьнік 2 ліпеня 2000 году.
Заснавальнікам вэб-сайту www.zavadsky.org выступае Фонд Зьмітра Завадзкага, матэрыялы падаюцца на беларускай і ангельскай мовах і інфармуюць у тым ліку і пра сытуацыю са свабодай слова ў Беларусі.