Кошт сёлетняга ўраджаю яблыкаў – 1 цэнт за кіляграм

Радыё Свабода Сёлетні ўраджай яблыкаў пераўтвараецца ў галаўны боль для ўладальнікаў садоў. Нават пры мінімальных коштах нарыхтоўчыя арганізацыі ня ў стане набыць такую колькасьць яблыкаў, якія прапануюць людзі.
70 рублёў за кіляграм яблыкаў – менавіта такая цана даведзеная раённым спажывецкім арганізацыям з боку Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчаваньня. Камэрсанты скупляюць яблыкі ў насельніцтва ўдвая таньней – 30 рублёў за кілю (у эквіваленце – крыху болей, чым па цэнту за кіляграм). Між тым, імпартаваныя яблыкі ў крамах рэалізуюцца па 3-4 тысячы рублёў за кіляграм.