Радыё Свабода Ня ўсе беларускія студэнты, якія вучацца за мяжой, дасюль маюць стыпэндыі. Некалькі дзён таму стала вядома, што для іх падтрымкі Эўрапейская Камісія і Рада міністраў краінаў Скандынавіі разам вылучылі 5 мільёнаў эўра, – найперш, для беларускіх студэнтаў Літвы і Ўкраіны, якія ня маюць магчымасьці атрымаць вышэйшую адукацыю на радзіме.
На што насамрэч пойдуць гэтыя грошы, які будзе памер стыпэндыяў і хто іх атрымае? Як самі студэнты ацэньваюць вылучаную дапамогу? Колькі патрэбна грошай у месяц студэнту і як жывецца без стыпэндыяў беларускім студэнтам у Літве і Ўкраіне?
Студэнты, кіраўнікі ВНУ і прадстаўнікі эўрапейскіх інстытуцыяў распавядуць пра гэта ў новай перадачы "Беларускае замежжа".
Студэнты, кіраўнікі ВНУ і прадстаўнікі эўрапейскіх інстытуцыяў распавядуць пра гэта ў новай перадачы "Беларускае замежжа".